Ілюстрацыйная выява: pixabay

Ілюстрацыйная выява: pixabay

Французскія навукоўцы змаглі даказаць зямное паходжанне аднаго з метэарытаў, які быў знойдзены яшчэ ў 2018 годзе. Пра гэта 14 ліпеня напісала выданне Science Alert.

Па інфармацыі даследчыкаў, 646-грамовы касмічны камень пад назвай NWA-13188, знойдзены ў Марока, дзясяткі тысяч гадоў таму быў выкінуты з Зямлі і большую частку часу дрэйфаваў у космасе, пакуль «нешта» не вярнула яго назад.

У метэарыце былі выяўлены пароды і мінералы, якія звычайна сустракаюцца пры вывяржэнні вулканаў каля месцаў судакранання зямных акіянічных пліт.

«Гэта першы вядомы нам метэарыт, які здзейсніў такое дзіўнае падарожжа туды і назад працягласцю ў дзясяткі тысяч гадоў. Хімічны аналіз аб'екта паказаў наяўнасць мноства зямных вулканічных мінералаў і парод, таму мы мяркуем, што ён быў запушчаны ў космас з прычыны магутнага вывяржэння з-за сутыкнення з вялікім астэроідам. Але мы дакладна не ведаем, як ён зноў апынуўся дома», — паведаміў Джэром Гатачэка, геафізік з Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі.

Аднак далёка не ўся навуковая супольнасць пагадзілася з высновамі французскіх даследчыкаў. На думку некаторых, падобныя «незвычайныя» гіпотэзы патрабуюць такіх жа «незвычайных» доказаў, таму некаторыя навукоўцы засталіся не перакананыя.

Нагадаем, што раней мы пісалі пра дзіўную ўспышку ў небе, якую яшчэ ў красавіку маглі назіраць многія беларусы. Тады Міжнародная метэорная арганізацыя дала канчатковае тлумачэнне гэтай з'яве.

Чытайце таксама:

Вучоныя разгадалі загадку паўднёвага паўшар'я

Паглядзіце на пякельную «прыладу дэзарыентацыі», з дапамогай якой рыхтуюць астранаўтаў NASA

На Сонцы адбылася адна з самых магутных успышак за 20 гадоў. У некалькіх рэгіёнах планеты знікла радыёсувязь

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?