Завод «Белджы» ў Жодзіне. Скрын відэа СТБ

Завод «Белджы» ў Жодзіне. Скрын відэа СТБ

Генеральны дырэктар кампаніі «Белджы» Генадзь Свідзерскі ў эфіры СТБ распавёў, што сёлета завод нарошчвае аб'ёмы вытворчасці.

«Калі раней працавалі 8 гадзін, то цяпер — 12. І без выхадных. Гэта сведчыць пра тое, што ёсць вялікі попыт як на беларускім рынку, так і на расійскім», — пракаментаваў ён.

«Калі за ўвесь мінулы год у Рэспубліцы Беларусь мы прадалі 4 300 аўтамабіляў, то за пяць месяцаў бягучага года — 5 700», — дадаў ён.

Па словах гендырэктара, трэба набраць прыкладна 250 рабочых, каб «задавальняць той попыт, які ёсць» на прадукцыю.

Цяпер на прадпрыемстве працуе каля 1400 чалавек. Сярэдні заробак у маі быў каля 2000 рублёў.

Генадзь Свідзерскі. Скрын відэа СТБ

Генадзь Свідзерскі. Скрын відэа СТБ

Свідзерскі паведаміў таксама, што «Белджы» плануе выпускаць аўто пад уласным брэндам.

«Што такое ўласны брэнд? Мы пашыраем ліцэнзію, гэта ўжо наша адказнасць за дэталі аўтамабіля.

Спадзяюся, што ў другім паўгоддзі ў нас ужо будзе брэнд «Белджы», дзе мы больш актыўна зможам укараняць лакалізаваныя кампаненты, скарачаючы тэрміны.

Цяпер у нас праведзены выпрабаванні «Белшынай» — паспяхова, паспяхова праведзены выпрабаванні акумулятараў. Тут ёсць шыбы, ужываем расійскія, але мы лічымся Саюзнай дзяржавай. Усё, за што не плацім мыта ўнутры Саюзнай дзяржавы, лічым айчынным. І спіс гэты будзем пашыраць. Гэта значыць, будзе не толькі зварка, афарбоўка, наша зборка, інсталяцыя, але будуць яшчэ і кампаненты», — патлумачыў ён.

Клас
7
Панылы сорам
32
Ха-ха
54
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4