Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Падчас надзвычайных сітуацый супрацоўнікі сілавых структур па трывозе абавязаныя з «трывожным чамаданчыкам» з'явіцца на службу і атрымаць заданні па ахове грамадскага парадку, расказвае суразмоўца.

Да каманды «адбой» яны павінны заставацца ў месцах дыслакацыі, вызначаных кіраўніцтвам.

«У нас заўжды на трывогі з неахвотаю ехалі. Іх абвяшчалі ноччу звычайна. Афіцэры прыязджалі сонныя, незадаволеныя, толькі з адной думкаю адсядзецца», — згадвае былы сілавік.

У Мінску, абласных і раённых цэнтрах мусяць быць створаныя штабы па прадухіленні небяспекі, а таксама аператыўныя групы рэагавання.

Ужо цяпер павінны быць распрацаваныя адмысловыя «планы», напрыклад, як многім вядомы план «Перахват». У выпадку форс-мажору яго нескладана прыстасаваць да ваеннага становішча, кажа суразмоўца.

«Трывожныя чамаданчыкі» павінны быць укамплектаваныя неабходным для форс-мажорнай сітуацыі начыннем: правіянтам, перавязачным матэрыялам, медыкаментамі.

«Звычайна яны смеху вартыя і служаць для таго, каб паказаць праверцы. Там можа ляжаць пару брыкецікаў локшыны хуткага прыгатавання, якім не адзін год. Да іх абнаўлення ставіліся абы-як», — згадвае былы сілавік.

Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы ў кіроўцаў у Веткаўскім раёне. Фота: тэлеграм-канал «Голас Веткаўшчыны»

Па словах суразмоўцы, надзвычайныя сітуацыі пралічваюцца, але большасць сілавікоў не гатовыя выконваць задачы ва ўмовах ваеннага становішча.

Былы сілавік сумняваецца ў боегатоўнасці былых калег.

Некаторыя падраздзяленні, паводле яго, па два-тры разы на год толькі страляюць з пісталетаў.

З аўтаматамі будуць супрацоўнікі патрульна-паставых службаў, але яны навучаныя выконваць задачы, ніяк не звязаныя з баявымі дзеяннямі.

«БТР да паста з патрульнымі пад’едзе, і міліцыі след прастыне. Ні пісталетам, ні аўтаматам танк не спыніш», — заўважае былы сілавік.

На ягоны погляд, беларускія сілавікі будуць паводзіць сябе так, як і іх расійскія калегі.

Спачатку акажуцца дэмаралізаванымі і не будуць ведаць, што канкрэтна рабіць, бо не будзе загадаў зверху, альбо яны не будуць адпаведнымі сітуацыі. Потым ім загадаюць перакрываць дарогі, затрымліваць падазроных асоб.

«Перакопваць, загрувашчваць дарогі, спыняць транспарт і гэтым блакаваць рух», — кажа ён.

Суразмоўца перакананы: калі адбудзецца ўварванне, то лукашысты не паспеюць сабраць людзей, каб арганізаваць супраціў, бо падзеі будуць разгортвацца імкліва.

«Маральна супрацоўнікі сілавых структур не гатовыя да вайны, — заяўляе былы сілавік. — Армія — іншая справа, але супрацоўнікі міліцыі не будуць бараніць Лукашэнку і яго сям’ю. Ніхто не захоча за іх аддаваць жыццё, незалежна ад таго, удзельнічалі яны ў злачынствах апошніх трох гадоў ці не. Той, хто запэцканы, будзе думаць пра ўцёкі з краіны».

Ён дапускае, што за тры гады сітуацыя ў сілавых структурах змянілася, але сумняваецца, што кардынальна.

Глядзіце таксама:

«Мяцеж перарастае ў антыпуцінскі». Расійскі палітычны аглядальнік кажа, што ў вагнераўцаў вялікая падтрымка сярод вайскоўцаў

Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім

Караеў патлумачыў, чаму «балота» лепшае, чым тое, чаго хацелі беларусы ў 2020-м

Як я пагаварыў з міліцыянерамі, якія прыйшлі мяне прафілактаваць, пра Бога, закон і сумленне

На дарогах Гомельшчыны заўважылі даішнікаў з аўтаматамі

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?