«Валанцёры нашага музея горда распраўляюць стомленыя за апошнія пару тыдняў плечы — яны закончылі першасную апрацоўку архіва музея, і азнаёміцца з яе пладамі можа кожная ды кожны на нашай старонцы ў archive.org. Даследчыкам, студэнтам і іншым зацікаўленым людзям працаваць з нашым архівам стала значна лягчэй, карыстайцеся на добры спажытак», — паведамляецца на старонцы музея імя Івана Луцкевіча.

Пазнаёміцца з архівам можна тут.

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча адрадзілі ў 2001 годзе стараннямі беларускай супольнасці ў Вільні. У 2021 годзе гэтае грамадскае аб’яднанне атрымала памяшканне па вуліцы Віленскай, 20. Дырэктарка музея — Людвіка Кардзіс.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1