Трагедыя адбылася ў ноч з 12 на 13 чэрвеня каля Мазырскай вяслярнай базы на беразе Прыпяці.

Двое сяброў, якія выпілі перад гэтым, пабачылі на раней прыкормленым імі месцы мужчыну, раней знаёмага ім толькі вонкава. Яны пачалі спрачацца за выгодную пазіцыю — і ў выніку таксама нецвярозы «захопнік» схапіўся за нож.

Месца здарэння. Фота: Следчы камітэт

Месца здарэння. Фота: Следчы камітэт

Раненне стала смяротным для аднаго з прыяцеляў — 36-гадовага мужчыны. Ягоны сябар звярнуўся па дапамогу да вартаўніка вяслярнай базы, які выклікаў хуткую і міліцыю.

Неўзабаве прыехалі сілавікі і затрымалі нападніка. Яго адвезлі ў ІЧУ. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за замах на забойства двух чалавек.

Чытайце таксама:

Салігорскі рыбак налавіў рыбы на крымінальную справу

У Столінскім раёне за мінулы тыдзень патанулі два рыбакі

Гамяльчук сам навяліў рыбы, з'еў яе і ледзь не памёр

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4