Злева направа: Настасся Касцюгова, Аляксандра Логвінава, Настасся Рагатко
«Мы нарэшце давялі да ладу ідэю, якая даўно нарадзілася. Мы працягваем займацца тым жа, чым займаліся — дапамагаем фармуляваць ідэі і расказваць іх людзям. Але калі раней мы рабілі гэта толькі ў рамках Офіса Святланы Ціханоўскай, то цяпер мы запускаем StratComLab» — напісала ў фэйсбуку Настасся Рагатко.
Новаствораная лабараторыя ўжо мае свой сайт.
Настасся Рагатко таксама паведамляе, што хоць ад пачатку сакавіка стваральніцы StratComLab не працуюць у офісе, яны ўсё ж такі працягваюць з ім супрацоўнічаць. А фармат працы змяніўся, «каб зрабіць яе больш эфектыўнай і ствараць асяроддзе для росту і развіцця беларускага медыяполя, яго формы і змястоўнага напаўнення».
Чытайце таксама:
«Сведчанне іх мізэрнай фантазіі». Дачка Валерыі Касцюговай выказалася пра жорсткі прысуд маці
Прапагандысты ўдакладнілі, што арганізацыяй жаночых маршаў займалася Касцюгова-малодшая
Хто плаціць за міжнародныя візіты Ціханоўскай і ці ўсюды за ёй ходзяць беларускія спецслужбы?