Такіх грошай дзяўчына не мела, таму прыняла альтэрнатыўную прапанову — даслаць хлопцу свае аголеныя фота. Але гэтым сваю сітуацыю толькі ўскладніла. Пагрозы хлопца сталі яшчэ страшнейшымі: ён паабяцаў выставіць дасланыя фота ў Сеціва. Стаўка адступнога, праўда, засталася ранейшай — 40 рублёў.
Урэшце праз агульную знаёмую, з якой шантажыст падзяліўся інтымнымі фота, пра ўсё гэта даведалася маці дзяўчыны, якая звярнулася ў міліцыю.
У выніку хлопец стаў фігурантам крымінальнай справы па ч. 1 арт. 208 КК («Вымагальніцтва»). А яна прадугледжвае нават да 5 гадоў зняволення.
Студэнт назваўся міліцыянерам і шантажаваў падлетка
У Мінску дзевяцікласнік «замініраваў» школу і дзіцячы садок
0
0
0
0
0
0