Скрыншот відэа BBC
«Я ўжо адхіліў 200 заявак», — кажа Джым Келі, акцёр, які грае Санту і які ў жыцці выглядае чыста як Санта.
Студыям цяпер вельмі цяжка знайсці акцёраў для калядных фотасесій: большасць альбо адмаўляецца праз кавід, альбо радыкальна скарачае працу.
«На жаль, мы згубілі 55 Сантаў сёлета. Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс», — сумна кажа Джым Келі пра калег з Міжнароднага братэрства Сантаў з сапраўднымі бародамі.
І дадае, што 400 Сантаў зусім сышлі з гэтай прафесіі за апошні год, каб не рызыкаваць жыццём.
Скрыншот відэа BBC
Тым не менш, Санта не знікне са святаў цалкам: цяпер папулярнымі становяцца відэазванкі ад Санты (49 даляраў за званок), альбо відэапрывітанне ад Санты, запісанае для канкрэтнага чалавека.