Фота Pixabay
Камары Aedes aegypti з’яўляюцца пераносчыкамі ліхаманкі дэнге, жоўтай ліхаманкі, віруса Зіка і іншых небяспечных захворванняў, піша часопіс The Nature.
Брытанская кампанія Oxitec стварыла ўласную тэхналогію для барацьбы з папуляцыяй насякомых. Навукоўцы дадалі ў ДНК самцоў Aedes aegypti дамінантны смяротны ген. У выніку ў самак будзе з’яўляцца нежыццяздольнае патомства, і ў перспектыве колькасць камароў мусіць скараціцца.
На сёння ў свеце лётаюць больш за мільярд генетычна мадыфікаваных камароў, што ўжо паказвала вынікі ў скарачэнні папуляцыі небяспечных насякомых у Бразіліі.
Навукоўцы пераконваюць, што такія камары не наносяць шкоды навакольнаму асяроддзю, яны не таксічныя і не ўплываюць на іншых прадстаўнікоў фаўны. І, у рэшце рэшт, такія асобіны не кусаюць чалавека, як і іншыя самцы Aedes aegypti.