Эдуард Пальчыс. Фота Сяргея Гудзіліна
Зроблена гэта паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 20 красавіка — яно падлягае неадкладнаму выкананню.
Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня, тады яму далі 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю так і не выйшаў, яго перавялі ў СІЗА. Эдуарду было выстаўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Блогер прызнаны палітвязнем.
Яго жонка Вікторыя выехала з Беларусі.
0
0
0
0
0
0