Многія чытачы «Нашай Нівы» адгукнуліся і дапамаглі сям'і ў гэты складаны момант.
Вось, што напісала нам Вольга Колас:
«Ад усёй душы хочам падзякаваць кожнаму, хто падтрымаў нас: дзякуй за добрыя словы, дапамогу і падтрымку.
Асобны дзякуй чытачам «Нашай Нівы».
У салідарнасці і ўзаемадапамозе наша сіла.
Мяне да слёз кранула, што столькі людзей гатовыя нам дапамагчы, нам — зусім для іх незнаёмым. Тое, што стараешся ні з кім не дзяліцца сваімі праблемамі… Гэта як мыльная бурбалка: трымаеш усё ў сабе, аднойчы не вытрымліваеш, і гэта ўсё выліваецца ў плач. Столькі гора вакол, жорсткасці, несправядлівасці, як з гэтым змірыцца, як усё гэта перажыць…
Дзякуй вам за падтрымку, парады і проста чалавечыя зносіны.
Дзякуючы ўсяму гэтаму разумееш, што ты не адзін. Ёсць героі, якія жыццё аддалі за свабоду. І разумееш, што са мной адбылося яшчэ не самае страшнае.
Веру, спадзяюся і малюся за наш народ! За нашу краіну! За Беларусь!»