У дачыненні да грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў крадзяжы 154 трактароў МТЗ на агульную суму каля 2,3 млн еўра, распачалі крымінальную справу, паведамілі ў Генпракуратуры.

Падазраваны аказаўся кіраўніком аднаго з замежных гандлёвых дамоў ААТ «МТЗ». У жніўні 2018 года ён заключыў дамову аб пастаўцы ў яго гандлёвы дом розных мадэляў трактароў сталічнага завода.

Затым замест дастаўкі і выгрузкі тэхнікі ён наўмысна перанакіраваў яе на склад падкантрольнай літоўскай фірмы, а пасля перапрадаў. Дарэчы, падазраваны за тэхніку з МТЗ не разлічыўся.

Генеральная пракуратура Беларусі ў дачыненні да жыхара Літвы і іншых асоб распачала крымінальную справу аб крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры па ч. 4 арт. 210 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0