Спецыяльны пасланнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Дэвід Набара ў інтэрв'ю выданням швейцарскай медыякампаніі CH Media папярэдзіў аб небяспецы трэцяй хвалі каранавіруса ў Еўропе ў пачатку 2021 года.

Па словах Набара, еўрапейскія краіны не здолелі прадухіліць другую хвалю каранавіруса, пасля таго як ім удалося ўзяць пад кантроль першую.

«Еўрапейская рэакцыя была няпоўнай. Яны выпусцілі магчымасць пабудаваць неабходную інфраструктуру ў летнія месяцы, пасля таго як узялі пад кантроль першую хвалю. А зараз у іх другая хваля. Калі яны не пабудуюць неабходную інфраструктуру цяпер, у іх будзе трэцяя хваля ў пачатку наступнага года», — сказаў Набара.

Кажучы пра краіны Усходняй Азіі, Набара адзначыў, што тут сітуацыя з каранавірусам ідзе лепш з-за «вельмі выразнай камунікацыі» паміж уладамі і насельніцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?