Падлік галасоў на выбарах у ЗША працягваецца. Папярэдняя розніца ўжо суткі вісіць на «ліку» 253:214, а для перамогі патрэбна 270 галасоў калегіі выбаршчыкаў. Засталося падлічыць галасы ў шасці штатах.
У Джорджыі, што дае 16 галасоў Калегіі выбаршчыкаў, Джо Байдэн скараціў адставанне ад Трампа да 1 700 галасоў. Там падлічана 99%, і два кандыдаты маюць 49,4%.
У Паўночнай Караліне (там разыгрываецца 15 галасоў), у Трампа перавага ў 1,4% і 70 тысяч галасоў (падлічана 95%), і ён відаць пераможа.
А вось у Пенсільваніі Байдэн скараціў адставанне да 22 тысяч (49,5% да 49,2%), там падлічана 95%. Штат дае ажно 20 галасоў. І гэта родны штат былога віцэ-прэзідэнта.
Затое ў Арызоне, дзе лічылася, што ў Байдэна перамога ў кішэні, Трамп скарачае адставанне. Яно складае 47 тысяч, але там падлічана толькі 90%.
Нагадаем, што Невада ўзяла тайм-аўт да пятніцы. Там лідзіраваў Байдэн. Аляска падлічыла 56%, але там упэўнена перамагае Трамп.
Трамп дарэчы паспеў чарговы раз заявіць пра сваю перамогу.