Акцыя студэнтаў 17 кастрычніка, Tut.by

Акцыя студэнтаў 17 кастрычніка, Tut.by

Узгадняючы прызначэнне новых кіраўнікоў дзяржаўных ВНУ Лукашэнка сказаў, што «рабіць выгляд, што ва ўніверсітэтах нічога не адбываецца, напэўна, не наша палітыка», — паведамляе яго прэс-служба.

— Катастрофы там няма. Студэнты заўсёды былі людзьмі буйнымі і бурнымі. Мне часта кажуць: «Аляксандр Рыгоравіч, ну што вы ўсё гэта церпіце, з гэтымі студэнтамі? Ды павыганяйце іх». Але тут і асабістае: я ўспамінаю сябе, калі я быў студэнтам. Ведаеце, дэкану гістарычнага факультэта заўсёды было са мной няпроста. Але я ніколі не ваяваў супраць улады.

Ён адзначыў, што падчас вучобы ў ВНУ займаўся і грамадскай дзейнасцю, абараняў інтарэсы студэнцкай моладзі.

— З дэканам я заўсёды змагаўся за справядлівасць. Калі хтосьці студэнта пакрыўдзіў… я быў камсамольскім актывістам, кіраўніком камсамольскага пражэктара, калі вы сутыкаліся з гэтым. Гэта чалавек, які глядзеў за парадкам, за дысцыплінай, як цяпер кажуць, з карупцыяй змагаўся. Вось я за справядлівасць. Мяне толькі ратавала тое, што я заўсёды выдатна вучыўся і актывістам яшчэ быў. Ну як мяне выганіш? - успомніў Лукашэнка свае студэнцкія гады.

На яго думку, сёння «заблудшых студэнтаў» — адзінкі.

— Ёсць, у якіх мазгі на месца ўжо не паставіш. Але гэта адзінкі. А за імі цягнуцца і іншыя: ну як, гэта ж нязручна, вось ён тут выйшаў, супраць улады выступіў, і я за ім. Я гэта ўсё ў душы разумею і неяк супакойваў і сілавікоў, і чыноўнікаў. Кажу: трэба пацярпець. Трэба пацярпець, зразумеюць людзі.

Ён таксама адзначыў, што кіраўніком можна стаць толькі «добра патаптаўшыся па жыцці».

— А патаптацца па мінскіх чыстых утульных вуліцах і думаць пра тое, што заўтра вазьму стырно праўлення не толькі прадпрыемствам, але і краінай у свае рукі, гэта па меншай меры небяспечны падман. Добра, гэта нікому не забаронена. Амбіцыі ў добрым сэнсе слова — гэта нядрэнна, калі чалавек амбіцыйны. Толькі трэба сувымяраць свае сілы, - заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0