Каментуючы ход перадвыбарнай кампаніі, Юрый Караеў заявіў, што ў ведамстве ідзе праца — міліцыя адсочвае, «хто як сябе паводзіць, да чаго заклікае, якія выдае лозунгі». Пра гэта ён паведаміў 13 чэрвеня ў эфіры праграмы на тэлеканале АНТ, перадае TUT.BY.

Ён распавёў пра стан аднаго з міліцыянтаў, якія, як паведамлялі ў МУС, пацярпелі падчас інцыдэнту на пікеце Ціханоўскага.

— Ужо нармальна, ніхто не казаў, што ў яго асабліва моцныя цяжкія цялесныя пашкоджанні, ён у страі. Іншая справа, што жонцы пайшлі пагрозы, што яна жонка гэтага міліцыянта. Ну, мы іх, натуральна, вызначым. Хто смее пагражаць жонцы міліцыянта, які выконваў сваю працу. Начальніку УУС Гродна, які да гэтага за тыдзень з інфарктам трапіў у бальніцу, паступалі пагрозы нейкія… Няўжо я гэта так пакіну ў спакоі? Ды ніколі.

Каментуючы ход перадвыбарнай кампаніі, Юрый Караеў заявіў, што ў ведамстве ідзе праца — міліцыя адсочвае, «хто як сябе паводзіць, да чаго заклікае, якія выдае лозунгі».

— Але мы стараемся вочы не мазоліць, не ціснуць на людзей прысутнасцю ў форме, — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0