Delfi.lt

Delfi.lt

Цэнтр экстрэмальных сітуацый, звязаных са здароўем, у чацвер перадаў самакіраванням Віленскага і Свянцянскага раёнаў таблеткі ёдзістага калію, прызначаныя для абароны насельніцтва на выпадак атамнай аварыі, піша Delfi.lt.

Самакіраванні абавязалі раздаць жыхарам таблеткі тым спосабам, які яны выберуць — праз мясцовыя органы ўлады, лячэбныя ўстановы, ці інакш, павінны таксама інфармаваць пра гэта жыхароў. Перш за ўсё, таблеткі ёдзістага калію будуць раздадзеныя жыхарам Літвы, якія знаходзяцца ў радыусе 30 км ад Беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС). Самакіраванню Віленскага раёна перададзена 29 тыс. таблетак ёдзістага калію, Свянцянскага раёна — больш за 95 тысяч таблетак.

Міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга лічыць пачатак раздачы таблетак да запуску БелАЭС знакам таго, што «ўсе адказныя ведамствы выконваюць сваю працу». Літва закупіла ў цэлым 4 млн таблетак стабільнага ёду на суму амаль у 1 млн еўра. Таблеткі ёдзістага калію абараняюць ад назапашвання радыеактыўнага ёду, аднак не ад іншых радыеактыўных рэчываў, якія распаўсюджваюцца ў навакольным асяроддзі ў выпадку атамнай аварыі, таму павінны выкарыстоўваць толькі па рэкамендацыі ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0