Злачынец узяў у закладнікі некалькі чалавек у аддзяленні банка на Земляным вале, піша Бі-бі-сі.
msk_today / VK
Паводле інфармацыі крыніц, на месцы ёсць паліцыя, рыхтуюцца перамовы.
У аддзяленне камерцыйнага банка ўвайшоў наведвальнік і стаў пагражаць выбухам. Ён запатрабаваў заблакаваць дзверы ў аддзяленне і сілай утрымлівае там некалькі супрацоўнікаў, паведамляюць крыніцы расійскіх інфармагенцтваў у сілавых структурах.
Паводле звестак «РІА-Навінаў», у закладніках шэсць чалавек. Пры спробе захопу спрацавала сігналізацыя. Тэрыторыя вакол банка цяпер ачэпленая.
Пазней супрацоўнікі спецпадраздзяленняў штурмам узялі будынак. Да гэтага моманту там знаходзіўся адзін закладнік, кліент банка.
У мужчыны быў пры сабе муляж бомбы. Паводле папярэдняй версіі, мужчына вырашыў захапіць аддзяленне з-за даўгоў па крэдытах.