Улады Польшчы плануюць правесці прэзідэнцкія выбары 28 чэрвеня. Раней агульнанацыянальнае галасаванне было перанесена з-за пандэміі каранавіруса, піша Business Insider.
Па словах прэм'ера-міністра Польшчы Матэуша Маравецкага, больш позняя дата правядзення выбараў непажаданая, бо паўнамоцтвы Анджэя Дуды сканчаюцца 6 жніўня.
«Мы хочам выканаць нашы канстытуцыйныя абавязацельствы, правесці гэтыя выбары ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, сёння мы плануем зрабіць гэта за 28 чэрвеня», — сказаў польскі прэм'ер.
0
0
0
0
0
0