president.gov.ua
Ва Украіне штогод у трэці чацвер мая адзначаецца Дзень вышыванкі. Прэзідэнцкая сям’я Зяленскіх вырашыла зрабіць падарункі лідарам шэрагу краін сьвету — традыцыйныя ўкраінскія вышытыя сарочкі атрымаюць кіраўнікі ЗША, Нямеччыны, Францыі, Канады, Польшчы, Турцыі ды іншых краін, піша Радыё Свабода.
«Прэзідэнту Лукашэнку таксама адправяць сёння вышыванку», — паведаміла Свабодзе прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Юлія Мэндэль.
«21 мая ва Украіне адзначаецца Дзень вышыванкі — свята, закліканае захаваць і шанаваць старажытныя традыцыі нашага народа. Вышыванка — гэта арыгінальны код нашага этнасу з талісманамі і сімваламі, зашыфраванымі ў арыгінальных арнаментах. Мы шчыра хочам падзяліцца з вамі часткай украінскай гісторыі і аўтэнтычнасці», — напісалі Уладзімір і Алена Зяленскія ў суправаджальным лісце.