president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што вынікі барацьбы з каранавірусам усяляюць надзею. Пра гэта ў аўторак паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.

Зяленскі адзначыў, што пандэмія прымусіла «прымаць новыя рашэнні і новыя ўмовы жыцця», усе краіны «пераасэнсавалі свае падыходы».

«Сённяшняя тэндэнцыя па колькасці хворых і тых, хто ачуняў, усяляе надзею, што першыя выклікі мы годна прайшлі. Але гэта не значыць, што мы павінны паблажліва ставіцца да каранавіруснай інфекцыі», — падкрэсліў Зяленскі.

На нарадзе прэзідэнту паведамілі, што за мінулыя суткі на Украіне заразіліся 260 чалавек, ачунялі 356. Па апошніх даных, у краіне зафіксавана 18 876 лабараторна пацверджаных выпадкаў каранавіруса. Найбольшая колькасць інфіцыраваных — у Чарнавіцкай вобласці (2742), Кіеве (2359) і Кіеўскай вобласці (1245).

Ва Украіне за ўвесь час праведзена 239 тысяч тэстаў, тады як у Беларусі 375 тысяч.

Раней галоўны санітарны доктар Украіны Віктар Ляшко назваў 22 чэрвеня ў якасці папярэдняй даты заканчэння каранціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0