Аляксандр Лукашэнка сёння ў пачатку пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адзначыў, што пакуль неўрэгуляваным застаецца пытанне цэнаўтварэння на паслугі па транспарціроўцы газу на агульным рынку ЕАЭС, піша БЕЛТА.

«Неўрэгуляваным застаецца пытанне цэнаўтварэння на паслугі па транспарціроўцы газу на агульным рынку ЕАЭС. З канчатковым узаемапрымальным рашэннем мы не можам вызначыцца ўжо некалькі гадоў. Прытым што актуальнасць праблемы пастаянна ўзрастае. Сёння мы павінны знайсці патрэбны нам усім кансенсус», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Гаворачы пра парадак дня пасяджэння, ён адзначыў, што галоўным пытаннем з'яўляецца прыняцце стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. «Гэты дакумент — гэта адначасова і план дзеянняў па паглыбленні адносін, і свайго роду паваротны пункт на шляху аднаўлення і павышэння тэмпаў развіцця эканомік нашых краін», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што падрыхтоўка дакумента ішла складана, але ў цэлым бакам удалося выйсці на ўзгодненыя рашэнні па ўсіх кірунках паглыблення інтэграцыі. У гэтай сувязі ён падзякаваў удзельнікам за канструктыўны падыход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0