У аграгарадку Пад'ельцы Мёрскага раёна ў ноч на 2 мая памёр 27-гадовы Аляксандр Ш. Афіцыйнай прычынай стала двухбаковая пнеўманія.
«Тэст на каранавірус бралі, адмоўны. Больш самі нічога не ведаем», — разгублена расказала «Нашай Ніве» яго маці. Яна дадала, што больш у сям'і ніхто не хварэе.
Па словах суседзяў, Аляксандр практычна ўвесь час быў дома, меў псіханеўралагічнае расстройства.
0
0
0
0
0
0