Смалявіцкі РАУС шукае зніклага 14-гадовага Кірыла Канецкага, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Кірыл Канецкі. Фота УУС Мінаблвыканкама

Кірыл Канецкі. Фота УУС Мінаблвыканкама

Хлопец сышоў 28 красавіка каля 10.00 з сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў пасёлку Акцябрскі, да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае. На выгляд яму 13-15 гадоў, рост каля 172 см, хударлявы, кароткія прамыя светла-русыя валасы, авальны выцягнуты твар, карыя вочы. Быў апрануты ў чорную куртку, сінія джынсы, сінія красоўкі з дзвюма белымі палосамі, шэры швэдар. 

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне падлетка, паведаміць у Смалявіцкі РАУС па тэлефонах 8 (017) 762-94-26, 8 (029) 772-39-07, 8 (033) 392-32-57 (Viber, Telegram) альбо 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0