71-гадовая пенсіянерка з Глыбокага Антаніна Раманава ўсё яшчэ прадае недабудаваны катэдж у Драздах-2 — элітным раёне Мінска, дзе жывуць прадстаўнікі лукашэнкаўскай наменклатуры.
Антаніна Раманава — цешча экс-старшыні Следчага камітэта Валянціна Шаева, ад якога і атрымала ў падарунак дом.
На гэтым прыкладзе можна адсочваць тэндэнцыі на рынку элітнага жылля ў Мінску.
У снежні 2019 катэдж прадаваўся амаль за $900 тысяч. Праз чатыры месяцы глыбоцкая пенсіянерка апусціла цану да $790 тысяч і дэкларуе намер гандлявацца далей.
Чытайце. Цешча экс-старшыні Следчага камітэта прадае недароблены катэдж у Драздах за $900 тысяч ФОТЫ
Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс
0
0
0
0
0
0