NY Post

NY Post

Колькасць амерыканцаў, якія памерлі ад каранавіруса Covid-19, перавысіла колькасць загінулых падчас вайны ў В'етнаме, звяртае ўвагу Бі-бі-сі.

Паводле Універсітэта Джонса Хопкінса, у ЗША ад каранавіруса памерла амаль 60 тысяч чалавек. За 20 гадоў вайны ў В'етнаме армія ЗША страціла забітымі, памерлымі ў палоне і зніклымі без вестак каля 58 тыс. чалавек.

Колькасць выпадкаў каранавіруса ў ЗША перавысіла мільён чалавек — гэта самы высокі паказчык у свеце.

Нягледзячы на ​​разгар эпідэміі, у 40 штатах ЗША прайшлі акцыі пратэсту супраць ўведзенага ўладамі каранціну. Дэманстранты лічаць, што, уводзячы забаронныя меры, улады замахваюцца на правы і свабоды грамадзян.

Да канца красавіка, па афіцыйных звестках, страцілі працу і ўжо звярнуліся па дапамогу 26 мільёнаў амерыканцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0