Le Parisien

Le Parisien

Пра гэта ў аўторак, 28 красавіка, абвясціў прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп у ходзе выступлення перад Нацыянальным сходам. Ён прадставіў план паступовага выхаду краіны з каранціну пачынаючы з 11 мая, паведамляе RFI.

«Нашэнне масак будзе абавязковым на ўсіх відах транспарту, у метро і ў аўтобусе. І аператары павінны будуць — як мінімум у бліжэйшыя тры тыдні — зрабіць так, каб у транспарце выконвалася дыстанцыя», — заявіў кіраўнік урада.

«Гэта значыць, што ўмяшчальнасць парыжскага метро скароціцца, што трэба будзе закрыць адно сядзенне з двух, нанесці размежавальную разметку на платформах і быць гатовым да скарачэння пасажырапатоку ў выпадку наплыву людзей», — адзначыў Эдуар Філіп.

Ён падкрэсліў, што транспарт ў гадзіны пік павінен быць прызначаны толькі для тых, хто едзе на працу або з працы.

Калі ў транспарце нашэнне масак будзе абавязковым, то французскія ўлады таксама рэкамендуюць насіць маскі ў грамадскіх месцах — у першую чаргу ў крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0