Свята-Елісавецінскі манастыр (Мінск) абвінаваціў святара Аляксандра Шрамко і «апазіцыйныя рэсурсы» ў хлусні наконт масавых захворванняў у манастыры. І апублікаваў спіс захварэлых:

  • іерэй Арцемій Танаян знаходзіцца на бальнічным, паколькі ў яго флюс і гаймарыт;
  • у іерэя Аляксандра Пашкоўскага запаленне лёгкіх, аднак няцяжкае, таму ён лечыцца на дачы;
  • у айцоў Сергія Нежборта і Сергія Фалея пачатковая стадыя захворвання (сімптомы ВРВІ), таму этыялогія яшчэ не вызначана;
  • 92-гадовы протаіерэй Васіль Лесько знаходзіцца ў рэанімацыі з дыягназам «пнеўманія». Аднак апошнім часам у набажэнствах не ўдзельнічаў;
  • манахіня Алексія (Алена Юдзіна) мае пацверджаны каранавірус;
  • манахіня Параскева (Святлана Гарнастаева) мае пацверджаны каранавірус;
  • манахіня Марыя (Лідзія Літвінава), якая пражывала з захварэлай Параскевай, шпіталізаваная і чакае вынікаў аналізаў;
  • манахіня Анфіса (Наталля Адамовіч) хварэла з высокай тэмпературай, чакае вынікаў аналізаў;
  • паслушніца Зінаіда (Зінаіда Дубаневіч) хварэла з высокай тэмпературай, праходзіла абследаванне, не была шпіталізаваная.

Чытайце:

Хто такі Дзмітрый Лемяшонак? Чалавек у майцы «ДНР», блізкі да жаночага манастыра ў Навінках

«Прысутныя тут мужчыны возьмуць удзел у вайне за Святую Русь». «Падпалкоўнік ГРУ» выступіў у мінскім праваслаўным манастыры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0