У Чавусах 23 красавіка згарэла лазня. У ёй загінулі двое пенсіянераў — мужчына і жанчына, са спасылкай на МНС піша TUT.BY. Гаспадар лазні жыў у ёй 6 гадоў пасля таго, як згарэў дом.

Фота МНС

Фота МНС

Пажар адбыўся ў ноч на 23 красавіка. Суседзі выклікалі выратавальнікаў, і да іх прыезду лазня ўжо палала, частка канструкцый абрынулася. Унутры выявілі два целы.

Як высветлілася, у лазні жыў 66-гадовы пенсіянер: яго дом згарэў ў 2014 годзе, і з таго часу ён пераехаў у лазню. Разам з мужчынам загінула яго 60-гадовая сужыцелька.

Прычына пажару высвятляецца. Электрычнасці ў будынку не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0