Начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік Вячаслаў Крылоў памёр 5 лютага на 43-м годзе жыцця, паведамляе абласная міліцыя.

Фота Магілёўскай міліцыі

Фота Магілёўскай міліцыі

Вячаслаў Крылоў нарадзіўся ў Шклове ў 1977 годзе. Скончыў Акадэмію МУС (2000), Акадэмію кіравання (2015).

Доўгі час працаваў у Шклове, прайшоўшы шлях ад інспектара па дазнанні да начальніка крымінальнай міліцыі.

У кастрычніку 2019 года быў прызначаны начальнікам упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Цырымонія развітання пройдзе 7 лютага з 10 да 13 гадзіны ў раённым Доме культуры Шклова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0