Здарэнне адбылося ў нядзелю, 12 студзеня, каля 15:00 ў прадуктовай краме па вул.Куйбышава. Нейкі мужчына, пагражаючы прадаўцу канцылярскімі нажніцамі, запатрабаваў выручку. Прадавец перадаў 60 рублёў невядомаму, і той збег, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку і наркакантролю Савецкага РУУС сумесна з АМАП адпрацавалі месца знаходжання асацыяльных асобаў на тэрыторыі раёна.

13 студзеня вызначылі па прыкметах і затрымалі 33-гадовага падазраванага. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0