Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта
На пажары ў вёсцы Сялец Лагойскага раёна ў ноч на 1 снежня загінулі трое маладзёнаў.
Ратавальнікі знайшлі ў нежылым доме целы 24-гадовага і 21-гадовага хлопцаў і 18-гадовай дзяўчыны.
Яшчэ адна 18-гадовая дзяўчына змагла выбрацца з дома і засталася жывая.
Чытайце: Прыехалі з Мінска святкаваць 18-годдзе. Што вядома пра смерць траіх маладзёнаў пад Лагойскам
Лагойскі РАСК праводзіць праверку. На месцы здарэння працуюць следчыя і эксперты.
«У якасці адной з прыярытэтных прычын пажару разглядаецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання. Больш дэталёвыя абставіны і прычыны таго, што адбылося, будуць устаноўлены па выніках экспертыз», — праінфармавалі ў Следчым камітэце.
Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта
0
0
0
0
0
0