Deifi

Deifi

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа зазначыў, што вайскоўцы ЗША дыслакуюцца ў Літве з мэтай абараніць жыхароў краіны і гэта робіцца не з мэтай запалохаць Беларусь, паведамляе Delfi.lt.

Так ён адрэагаваў на каментар Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што той лічыць размяшчэнне амерыканскага ваеннага кантынгенту паблізу мяжы сваёй краіны дэманстрацыяй сілы і адкажа на гэтыя дзеянні, аднак не стане пры гэтым «бразгаць зброяй». «Тое, што ў Літве размяшчаюцца ваенныя НАТА і тэхніка НАТА — гэта проста жаданне абараніць людзей ад імаверных інтэрвенцый, каб яны маглі ў бяспецы ствараць свой дабрабыт. Гэта адзіная мэта абароннай палітыкі Літвы», — сказаў Г. Наўседа ў аўторак.

«Мы стараемся абараніць свой край. Нам непатрэбна існаванне іншых земляў і нам не трэба палохаць сваіх суседзяў, бо наша палітыка была, ёсць і будзе мірнай», — дадаў ён. У кастрычніку ў Літву прыбыў батальён сіл ЗША колькасцю амаль паўтысячы чалавек з адзінкамі цяжкай тэхнікі, у тым ліку танкамі і баявымі машынамі пяхоты. Ён будзе размешчаны ў краіне да вясны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0