Наталька Харытанюк — справа. Фота з архіва Волі Кузьміч.

Канфлікт у ПЭН-Цэнтры працягвае займаць думкі інтэлектуалаў. Праціўнікі Паўла Севярынца працягваюць дабівацца яго выключэння з ПЭН-Цэнтра. Тады як прыхільнікі бачаць у гэтым замах на свабоду выказвання і неабальшавізм. Выбітная перакладчыца і празаік Наталька Харытанюк вырашыла пакінуць ПЭН.

«Мне няясна, як Паўла [Севярынца] ўсё ж выключалі з ПЭНу зімою. Постфактум абвясціўшы? Паміж арыштамі за Курапаты? За нясплату ўнёскаў? Цішком? Сапраўды помсцячы за нешта? — піша Харытанюк у сябе ў фэйсбуку. — Калі за нясплату — чаму тады не выключалі мяне? Я таксама не сплочвала ўнёскі. За пяць год ні разу. І ўсё яшчэ не сплаціла», — адзначае яна.

«Я вельмі радая, што Паўла аднавілі ў ПЭНе — а цяпер спадзяюся, што Павал альбо памяняе пазіцыю і больш не дазволіць сабе непаважна выказвацца пра геяў і лесбіянак. Альбо сыдзе з ПЭНу сам, — дадае яна. — Я з ПЭНу сыходжу, бо не адчуваю, што магу кагосьці абараніць. І яшчэ адчуваю, што спрабуючы абараняць — патрапляю ў чужую складаную гульню. І да таго ж з сумам разумею, у Крамлі нехта цяпер гартае старую кгб-шную метадычку і задаволена пасміхаецца. Маўляў, спрацавала», — піша Харытанюк.

На сходзе ПЭН-цэнтра рвалі мандаты, але Севярынца аднавілі. А адзінства ўратавала Алексіевіч

Павел Севярынец раней быў выключаны з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў, але яго аднавілі ў арганізацыі пасля пратэсту. Цяпер яго праціўнікі дабіваюцца яго выключэння з арганізацыі за гамафобныя выказванні.

Альгерд Бахарэвіч заявіў, што выйдзе з ПЭН-Цэнтра ў знак пратэсту супраць таго, што Севярынец застаецца ў арганізацыі.

Альгерд Бахарэвіч: Сёння раніцай мне было сорамна

Даўней Бахарэвіч пакінуў Саюз беларускіх пісьменнікаў, пасля таго як калегі там раскрытыкавалі яго за эсэ пра «Каяна Лупаку» — з крытыкай паводзін Янкі Купалы ў савецкі перыяд.

Раней з ПЭН-Цэнтра выключылі таксама вядомага журналіста і літаратуразнаўцу Сяргея Шапрана, але пасля крытыкі гэтага рашэння Шапрана ў арганізацыі аднавілі.

Някляеў выступіў супраць кіраўніцтва ПЭНа: Ніхто з вас не зрабіў такога ўнёску, як Шапран

Старэйшыя сябры ПЭНа спрабавалі знайсці кампраміс, запрасіўшы ў кіраўнікі арганізацыі Святлану Алексіевіч, але леваліберальнае крыло ПЭНаўцаў абвінаваціла жорстка раскрытыкавала іх за спробу прымірыць бакі і захаваць у арганізацыі ўсіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0