Сёння а 20-й гадзіне ва ўрочышчы Курапаты пачнецца «Ноч расстраляных паэтаў». Трэці год запар у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій людзі збіраюцца там, каб чытаць вершы і ўспамінаць.

Нагадаем, што ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі» расстралялі больш за 100 прадастаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары.

Мяркуецца, што чытанні будуць доўжыцца 3 гадзіны.

У той жа час Мікола Статкевіч заклікаў зладзіць Ланцуг памяці каля будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, унутры якога знаходзіцца турма «Амерыканка», дзе катавалі і расстрэльвалі людзей.

Агулам у 1930—1950-я гады ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек. Каля 200 тысяч з іх загінулі. Як мяркуецца, каля 30 тысяч расстраляных пахавана ў Курапатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0