На польска-беларускай мяжы затрымаўся грузавік з дзесяццю тыграмі, які ехаў з Італіі ў Расію. У Беларусь іх не ўпусцілі з-за адсутнасці ўсіх неабходных дакументаў, а ўладальнік адмаўляецца іх вяртаць у Італію, піша Tut.by са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

Тыгры адправіліся з Італіі ў Расію 22 кастрычніка. Іх перавозяць у скрынях. Жывёлы знясіленыя, адзін з тыграў ужо памёр.

Як распавяла дырэктар Познанскага заапарка Ева Зграбчынская, з ёй звязалася галоўная ветэрынарная інспекцыя і папрасіла дапамагчы жывёлам. Заапарк у Познані можа прыняць толькі шэсць тыграў. Іншыя заапаркі дапамагчы адмовіліся.

Тыграў, што знаходзяцца ў грузавіку на памежнай аўтастаянцы, кормяць пакупной курыцай з крамы, але іх стан пагаршаецца з-за знаходжання ў скрынях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0