Да 98 вырасла колькасць ахвяр тайфуна «Хагібіс», які абрынуўся на Японію ў кастрычніку, і ліўняў, якія былі пасля, паведамляюць інфармагенцтвы. Яшчэ 10 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

У аўторак урад Японіі прыняў рашэнне абвясціць частку пацярпелых раёнаў «зонамі надзвычайнага бедства», што дало магчымасць істотна павялічыць выдаткі з дзяржаўнага бюджэту на аднаўленчыя работы. 

Паводле апошніх звестак, шкода сельскай гаспадарцы Японіі ад тайфунаў у верасні і кастрычніку перавысіў 170 млрд ен (амаль $ 1,6 млрд). У прыватнасці, ад тайфуну «Хагібіс» пацярпелі 38 з 47 прэфектур.

Істотны ўрон нанесены рыбалоўным портам, прыбярэжным фабрыкам па перапрацоўцы морапрадуктаў. У 20 прэфектурах зафіксаваная шкода ад апоўзняў, больш чым на 70 рэках разбураныя набярэжныя і ахоўныя збудаванні. Больш за 3,4 тыс. кватэр і прыватных дамоў па-ранейшаму адключаныя ад вадаправодаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0