Лакацыі для новых базавых станцый выбраны зыходзячы з загружанасці мясцовасці і патрэбаў абанентаў. Іх запуск павялічвае хуткасць перадачы дадзеных і дазваляе абанентам карыстацца мабільным інтэрнэтам на больш камфортных хуткасцях. Доля карыстальнікаў 4G сярод абанентаў life:) расце з кожным днём, таму ў прыярытэце аператара — развіццё 4G-сеткі ў рэгіёнах.

Значна пашырыліся магчымасці 4G для жыхароў Піншчыны: тут з'явіліся адразу 35 новых базавых станцый. Па 13 новых базавых станцый life:) запусціў у Гомельскім і Віцебскім раёне, 10 — у Гродзенскім, 4 — у Полацкім, па 3 — у Мінскім, Віцебскім і Горацкім раёнах, па 2 — у Рэчыцкім і Пружанскім. Па адной базавай станцыі дадаткова атрымалі Брэсцкі, Мазырскі, Добрушскі, Смаргонскі, Слонімскі, Петрыкаўскі, Столінскі, Ашмянскі, Жлобінскі, Рэчыцкі, Светлагорскі і Клімавіцкі раёны.

Таксама life:) запусціў 4G на платформах Мінскага метрапалітэна. Такім чынам, высакахуткасны інтэрнэт стандарту LTE стаў даступны абанентам кампаніі на 28 станцыях метро.

Сёння ў life:) 1839 базавых станцый стандарту 4G па ўсёй Беларусі. У сярэднім абанент life:) выкарыстоўвае каля 7ГБ мабільнага трафіку штомесяц. Праект па развіцці 4G-сеткі life:) праводзіць у партнёрстве з інфраструктурным аператарам BeCloud.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0