Жыхарка Мазыра, убачыўшы ў багажніку BMW пісталет, выклікала міліцыю.

Раніцай 18 кастрычніка ў Мазырскую міліцыю паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі. Яна распавяла, што знаходзілася дома, выглянула ў акно і ўбачыла, як малады чалавек адкрыў багажнік машыны BMW. Унутры ляжаў прадмет, падобны на пісталет.

Міліцыянеры спынілі машыну. За рулём знаходзіўся 25-гадовы жыхар Мазыра. Ён распавёў, што ў багажніку сапраўды ляжыць пнеўматычны пісталет, які застаўся ад нябожчыка-брата. Мазырскі РАУС праводзіць праверку па гэтым факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0