У Дрыбінскім раёне падчас узгарання двух рулонаў саломы загінула дзіця, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле следства, сёння каля 14.00 у двары прыватнага дома ў вёсцы Чэрнеўка адбылося ўзгаранне двух рулонаў саломы.

Двое братоў, чатырох і пяці гадоў, гулялі ў двары паміж рулонамі з запалкамі, у выніку чаго салома загарэлася. Старэйшы хлопчык прыбег у хату да маці і расказаў пра ўсё. Калі пажар пачалі тушыць, у саломе знайшлі цела чатырохгадовага хлопчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0