Таким чынам — Магілёўшчына! Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае выправіцца разам ва Усходнюю Беларусь.

Першы пункт — прыгарад Магілёва, вёска Княжыцы — і рэшткі дамініканскага кляштара і касцёла Святога Мікалая. Унікальны помнік віленскага барока закінуты і рэстаўруецца, але сваім духам і атмасферай не саступае дзейным храмам.

Асноўная частка экскурсіі пройдзе па Магілёву. У часы Вялікага Княства Літоўскага гэта быў памежны горад, які меў сваю мытную заставу. Гэта быў горад «ідэалагічнага» і вайсковага значэння. На Захадзе лічылі, што за Магілёвам сканчаецца Еўропа. Мы наведаем касцёл Святога Станіслава — храм, у якім захаваўся фрэскавы жывапіс XVIII стагоддзя. 

Падымемся на самы турыстычны аб'ект Магілёва — Ратушу — і пабачым горад на Дняпры з вышыні. Наведаем Плошчу Славы, дзе падчас Першай Сусветнай месцілася стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага арміі Расійскай імперыі.

Будзе магчымасць паабедаць у кавярні (аплачваецца дадаткова).

На заканчэнне экскурсіі завітаем у Падміколле, у дзейны праваслаўны манастыр і храм Святога Мікалая, якому ўжо амаль 350 год! Яго сілуэт, нішы з фрэскавымі роспісамі — гэта вершыня ранняга барока ў Беларусі, якую мы раім пабачыць ужывую!

Цана ўдзелу: 55 руб. (дадаткова аплачваецца абед).

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0