У 6-ай паліклініцы адкрыўся кабінет неадкладнай дапамогі. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

«Для памяншэння часу чакання доктара-педыятра дома, якаснага і своечасовага аказання медыцынскай дапамогі хвораму дзіцяці з магчымасцю лабараторнай дыягностыкі ў дзень звароту, у паліклініцы арганізуецца работа кабінета неадкладнай дапамогі як альтэрнатыва выкліку лекара на дом. Гэтак жа дадаткова павялічваецца час працы доктараў-педыятраў у паліклініцы для прыёму пацыентаў з вострымі захворваннямі», — паведамляецца на сайце.

У рэгістратуры паліклінікі распавялі, што цяпер, калі вы будзеце выклікаць доктара хвораму дзіцяці на дом, вам прапануюць прывесці дзіця на прыём у паліклініку.

«Але гэта толькі па вашым жаданні. Калі ў дзіцяці вялікая тэмпература, то, вядома, у візіце доктара дадому вам ніхто не адмовіць. Па тэлефоне вас уважліва выслухаюць, і калі магчымы прыём у паліклініцы, вам прапануюць самому прывесці дзіця на прыём да доктара», — расказалі ў 6-ай паліклініцы.

Акрамя таго, час прыёму педыятарам у паліклініцы павялічыўся з трох да пяці гадзін у дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?