У Гродне затрымалі п'янага кіроўцу таксі, паведамляе ДАІ.

Затрымаць парушальніка дапамог неабыякавы жыхар горада. Мужчына ўвечары 27 жніўня звярнуў увагу на дзіўныя манеўры аўтамабіля таксі: «Шкода» ехала па паркоўцы каля крамы па вуліцы Соламавай віляючы, потым аўто наскочыла на бардзюрны камень.

З машыны выйшаў кіроўца, які хістаўся. Відавочца тут жа патэлефанаваў у міліцыю. Кіроўца сеў у таксі і паспрабаваў з'ехаць, аднак неўзабаве яго затрымалі.

За рулём знаходзіўся 40-гадовы мужчына. У яго было 2,2 праміле алкаголю. Ён растлумачыў, што распіваў спіртное разам з суседам у машыне. Потым вырашыў з'ездзіць у краму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0