1 жніўня жыхарка Рэчыцы пакінула сабаку прывязаным да агароджы каля крамы. Калі жанчына вярнулася, сабакі на месцы ўжо не было, паведамляе «Дняпровец».
Гаспадыня звярнулася ў міліцыю. Асобу выкрадальніка ўстанавілі па запісах з камер відэаназірання. Калі мужчына даведаўся, што за вяртанне сабакі прапануюць узнагароду — ён вярнуў гадаванца. 32-гадовы расіянін, які нелегальна пражываў у Беларусі, стаў падазраваным у крымінальнай справе.
0
0
0
0
0
0