Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які 30 чэрвеня знаходзіўся ў Мінску, наведаў выступ баксёраў. Адбывалася гэта ў Палацы спорту ва Уруччы.
Фота Радыё Свабода.
У фінальным паядынку вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў сустракаліся ўкраінец Аляксандр Хіжняк і італьянец Сальваторэ Кавалара. Перамогу здабыў украінcкі спартсмен.
Адпаведна з пратаколам пры ўручэнні медалёў стаў граць нацыянальны гімн Украіны. Уладзіміру Пуціну, як і іншым гледачам баксёрскіх спаборніцтваў, давялося падняцца, калі загучала «Ще не вмерла».
0
0
0
0
0
0