«Перадсмяротны вопыт» перажылі як людзі, якія трапілі ў сапраўды смяротна небяспечныя сітуацыі (напрыклад, аўтамабільную аварыю або рызыку ўтаплення), так і тыя, чыйму жыццю нічога не пагражала. Часцей за ўсё перадсмяротныя перажыванні ўключаюць у сябе ненармальнае ўспрыманне часу, выключную хуткасць думкі і адчуванне аддзялення ад уласнага цела. Акрамя таго, гэты стан можа суправаджацца зрокавымі і слыхавымі галюцынацыямі.

Навукоўцы апыталі 1034 чалавекі з 35 краін. Некаторыя апісвалі «перадсмяротны» стан як адчуванне спакою, падчас якога яны чулі «спевы анёлаў» і адчувалі сябе ў цёмным тунэлі, у канцы якога было яркае святло. Іншыя казалі, што адчувалі побач прысутнасць іншага чалавека або «дэмана». У цэлым 73 адсоткі ўдзельнікаў даследавання, якія сутыкнуліся з «перадсмяротнымі перажываннямі», паведамілі, што гэта быў непрыемны досвед.

Навукоўцы лічаць, што «перадсмяротны вопыт» звязаны з фазай хуткага сну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0