Капітан «Ліверпуля» Джордан Хендэрсан пасля перамогі ў фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў з «Тотэнхэмам» (2:0) падышоў да трыбунаў, дзе знаходзіўся ягоны бацька. Відэа з'явілася ў твітары журналіста Амола Райана.
28-гадовы футбаліст і яго бацька Браян на працягу хвіліны стаялі абняўшыся і плакалі.
У 2013-м годзе ў Хендэрсана-старэйшага выявілі рак гартані. Пасля гэтага ён папрасіў сына не бачыцца з ім на працягу ўсяго працэсу аднаўлення.
0
0
0
0
0
0