У Маскве суд прыняў рашэнне аштрафаваць на 500 расійскіх рублёў ($7,6) удзельнікаў праекта «Дэкамунізацыя» Яўгена Сучкова і Вольгу Саўчанка, заявіў актывіст Дзмітрый Энтэа, паведамляе МБХ медиа.
Сучкова і Саўчанка абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 20.1 КаАП Расіі), хоць першапачаткова ім ставілі ў віну арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.
Нагадаем, на Краснай плошчы ў Маскве затрымалі мужчыну, які кінуў кветкі ў бюст савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна. «Гары ў пекле, кат народа, забойца жанчын і дзяцей», — пракрычаў актывіст.
0
0
0
0
0
0