Жыхарку Бабруйска будуць судзіць па 16 эпізодах махлярства, у тым ліку за тое, што яна паведаміла знаёмаму пра нараджэнне ад яго дзіцяці з сур'ёзнымі захворваннямі і выдурвала грошы на лячэнне, хаця гісторыя была цалкам прыдуманая — ніякага дзіцяці не існавала.

45-гадовая бабруйчанка з верасня 2017 па кастрычнік 2018 года праз махлярства завалодала грашыма і маёмасцю грамадзян на агульную суму больш за 5 тысяч рублёў. У тым ліку яна падбухторвала да давання хабару для паспяховай здачы экзаменаў у ДАІ, пераканала знаёмага набыць у растэрміноўку на сваё імя мабільныя тэлефоны, а затым прадала іх, не расплаціўшыся.

Жанчыну ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?