Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 лютага ў вёсцы Малая Валохва.

Пасля здарэння з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі 26-гадовага пацярпелага. Аказалася, што хлопец гасцяваў у свайго 45-гадовага цесця, яны разам выпівалі. У нейкі момант мужчыны пачалі лаяцца. У ходзе сваркі цесць схапіў патэльню і стукнуў ёю хлопца па галаве.

У выніку ў пацярпелага праламаны чэрап, таксама адбылося кровазліццё ў мозг.

У дачыненні да мужчыны 12 лютага распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 147 КК (Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?